Галоўная / Навiны

Аляксандр Чарвякоў азнаёміўся з навукова-тэхнічным патэнцыялам распрацоўшчыкаў прадукцыі ў галіне медыцыны і фармацэўтыкі з сістэмы НАН Беларусі

20/04

16 красавіка 2020 года Міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў наведаў Інстытут біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, навукова-вытворчы цэнтр «ХiмФармСiнтэз», дзяржаўнае прадпрыемства «Акадэмфарм. Дадзеныя арганізацыі з сістэмы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі спецыялізуюцца на распрацоўцы навукова-тэхнічнай прадукцыі ў галіне медыцыны і фармацэўтыкі.

Падчас наведвання Міністр азнаёміўся з наяўным навукова-тэхнічным патэнцыялам і прыняў удзел у абмеркаванні магчымасцяў яго выкарыстання ў інтарэсах нацыянальнай эканомікі. Па выніках дыскусіі быў выпрацаваны шэраг рашэнняў, накіраваных, у тым ліку, на камерцыялізацыю наяўных у названых арганізацыях распрацовак.

Практыка наведванняў арганізацый сістэмы НАН Беларусі, якія з'яўляюцца носьбітамі кампетэнцый ў сферы высокіх тэхналогій, будзе працягнута.


Тэгі