Галоўная / Навiны

Аляксандр Чарвякоў азнаёміўся з распрацоўкамі і доследнай вытворчасцю двух інстытутаў НАН Беларусі

08/05

7 мая 2020 года Міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў наведаў Фізіка-тэхнічны інстытут і Інстытут мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У Фізіка-тэхнічным інстытуце Міністр эканомікі азнаёміўся з навукова-тэхнічнымі распрацоўкамі і абмеркаваў іх магчымае выкарыстанне ў такіх галінах як металургія, машынабудаванне, будаўнічая індустрыя. У Інстытуце мікрабіялогіі Аляксандру Чарвякову прадэманстравалі доследную вытворчасць біятэхналагічнай прадукцыі для сістэмы АПК і аховы здароўя.

Па выніках наведвання гэтых навуковых арганізацый Аляксандр Чарвякоў анансаваў правядзенне на базе НАН Беларусі усталявальнай нарады створанай у Мінэканомікі спецыяльнай рабочай групы па вырашэнні праблем эфектыўнага выкарыстання патэнцыялу навукова-інавацыйнай сферы для эканомікі. Яно адбудзецца ў другой дэкадзе мая.

У якасці напрамкаў дзейнасці названай рабочай групы прадугледжваюцца наступныя:

падрыхтоўка прапаноў для праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гг., дзяржаўных праграм;

выяўленне і прапрацоўка пытання наступнай камерцыялізацыі ў рамках дзяржаўных (галіновых) праграм навукова-тэхнічных распрацовак і рэалізацыі інавацыйных (інвестыцыйных) праектаў для развіцця асобных відаў эканамічнай дзейнасці і нацыянальнай эканомікі ў цэлым;

ацэнка магчымасці і падрыхтоўка праектаў рашэнняў у дачыненні да эфектыўнасці выкарыстання перспектыўных формаў арганізацыі ўзаемадзеяння (інтэграцыі) навукова-інавацыйнай сферы, бізнесу і дзяржавы (кластары, арганізацыйна-тэхналагічныя платформы, інструменты дзяржаўна-прыватнага партнёрства і іншыя), ўкаранення перадавых тэхналогій і практык гаспадарання і кіравання для прымянення ў нацыянальнай эканоміцы.


Тэгі