Галоўная / Навiны

Аляксандр Чарвякоў сустрэўся з міністрам знешняга гандлю і замежных спраў Венгрыі

03/03

3 сакавіка 2020 г. у Міністэрстве эканомікі адбылася сустрэча Міністра эканомікі Аляксандра Чарвякова з Міністрам знешняга гандлю і замежных спраў Венгрыі Петэрам Сiйярто.

У ходзе сустрэчы бакі адзначылі пазітыўную дынаміку двухбаковых адносін, у тым ліку рост узаемнага тавараабароту, значнасць рэалізацыі кантракта па пастаўках у Венгрыю чыгуначных складаў, выпушчаных ЗАТ "Штадлер Мінск", узаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый і структур.

Акрамя таго, бакі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў інвестыцыйнай сферы, а таксама актуальныя пытанні для абмеркавання ў рамках запланаванага ў 2020 г. пасяджэння Міжурадавай беларуска-венгерскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве.


Тэгі