Галоўная / Навiны

Аляксандр Чарвякоў сустрэўся з пастаянным прадстаўніком ПРААН Аляксандрай Салаўёвай

06/03

6 сакавіка 2020 года Міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў правёў сустрэчу з Пастаянным прадстаўніком ПРААН у Рэспубліцы Беларусь Аляксандрай Салаўёвай.

У ходзе сустрэчы бакі абмяняліся меркаваннямі ў дачыненні да падрыхтоўкі Краінавай праграмы ПРААН для Рэспублікі Беларусь (2021-2025 гг.), а таксама перспектыў узаемадзеяння ў рамках рэалізацыі праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі, асабліва накіраваных на развіццё рэгіёнаў.

Пастаянны прадстаўнік ПРААН у Рэспубліцы Беларусь А.Салаўёва падкрэсліла, што ПРААН гатова аказваць экспертную падтрымку пры падрыхтоўцы праграмных дакументаў.

Тэгі