Галоўная / Навiны

Аляксандр Гарбун: своечасова прынятыя меры па фінансавым аздараўленні дапамагаюць захаваць вытворчасці і працоўныя месцы

10/09

Пра гэта заявіў начальнік Гомельскага абласнога тэрытарыяльнага аддзела санацыі і банкруцтва Міністэрства эканомікі Аляксандр Гарбун, наведваючы ў складзе рабочай групы ААТ «Будаўніча-мантажны трэст №27».

Прадпрыемства знаходзіцца ў санацыі з 2020 года. Працэдура дазволіла захаваць і мадэрнізаваць вытворчасць, уцягнуць у гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемую маёмасць, асвоіць выпуск новых відаў прадукцыі. У 2023-м арганізацыя выйшла на стабільную і эфектыўную працу, штогод набіраючы тэмпы росту па асноўных паказчыках.

На сёння ААТ «Будаўніча-мантажны трэст№27» дэманструе станоўчую дынаміку зарплаты (вырасла ў 1,6 разы, выплачваецца без затрымак), прыбытку (у 2,5 разы), ідуць актыўныя інвестыцыі ў вытворчасць. Своечасова выплачваюцца падаткі і іншыя бягучыя плацяжы.

«Своечасовыя кіраўнічыя рашэнні аб увядзенні працэдуры санацыі дазволілі захаваць і мадэрнізаваць вытворчасць у 17 арганізацыях Гомельскай вобласці, у 9 з якіх яна ўжо паспяхова завершана», – адзначыў Аляксандр Гарбун.