Аляксей Зубовіч: давядзецца ператварыць дадатковыя стымулы для развіцця Віцебскага Паазер'я ў прарыўныя інвестпраекты
Пра гэта заявіў сёння, 17 ліпеня 2026 года, намеснік міністра эканомікі Аляксей Зубовіч падчас рабочай паездкі ў Лепельскі раён Віцебскай вобласці.
Раніцай намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства прыняў удзел у пасяджэнні райвыканкама, дзе падводзіліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і напаўнення яго бюджэту ў першым паўгоддзі 2026-га.
На думку намесніка міністра эканомікі, дасягнутыя рэгіёнам паказчыкі шмат у чым абумоўлены інтэнсіўнай інвестыцыйнай працай у мінулай пяцігодцы. У 2021-2025 Лепель стабільна ўваходзіў у ТОП-3 раёнаў Віцебшчыны па тэмпах інвестыцый у асноўны капітал, у 2,2 разы апярэджваючы сярэднеабласныя і рэспубліканскія паказчыкі.
«У вас ёсць уласныя «гісторыі поспеху»: рэалізавана два праекты ініцыятывы» «Адзін раён-адзін праект», створана каля 40 новых высокааплатных працоўных месцаў.
Другі год дзейнічае новы механізм падтрымкі – «Рэгіянальная ініцыятыва», і тры праекты Лепельшчыны ўжо сталі часткай яе пула.
Аднак, улічваючы беспрэцэдэнтныя фінансавыя прэферэнцыі для Віцебскага Паазер'я – максімальны памер бюджэтнага трансферту ў 35 працэнтаў, мы разумеем, што такіх перспектыўных ідэй можа і павінна быць нашмат больш.
Таму ключавая задача – актыўна прасоўваць новыя магчымасці і максімальна эфектыўна іх выкарыстоўваць», – адзначыў Аляксей Зубовіч.
Працоўны дзень намесніка міністра эканомікі прадоўжыўся наведваннем шэрагу мясцовых прадпрыемстваў.
На Лепельскім рамонтна-механічным заводзе яго увазе была прадстаўлена новая вытворчасць дэталяў кабін трактароў «Беларус», створаная дзякуючы «Рэгіянальнай ініцыятыве». Прадукцыя вырабляецца на высокапрадукцыйных устаноўках і з лазернай дакладнасцю. У планах на будучыню – максімальна загрузіць новае абсталяванне, асвоіць выпуск камплектуючых для энерганасычаных трактароў.
Таксама намеснік міністра эканомікі пабываў на Лепельскім МКК. Прадпрыемства – флагман прамысловасці раёна: на яго прыпадае больш за 40 працэнтаў ад агульнага аб'ёму вырабленай прадукцыі, якая запатрабавана не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Вытворчая стратэгія Лепелькi прадугледжвае пераход да больш глыбокай перапрацоўцы сыравіны і павелічэнне долі высокомаржинальных прадуктаў у сваім асартыменце.
Працоўны дзень Аляксея Зубовіча завяршыўся на ТАА «Адзіная гандлёвая сістэма–Сінтэз». За без малога восем гадоў невялікае прадпрыемства змагло істотна нарасціць эканамічны патэнцыял, знайшло свае нішы на ўнутраным рынку, выйшла на міжнародны ўзровень.

