Аляксей Зубовіч: мы зацікаўлены ў прапановах навуковай супольнасці па забеспячэнні ўстойлівага эканамічнага росту
Аб гэтым заявіў сёння, 21 мая 2026 года, намеснік міністра эканомікі Аляксей Зубовіч, выступаючы з прывітальным словам на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Эканоміка Беларусі: рост, інавацыі, бяспека», арганізаванай Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэтам.
Адкрываючы дыскусію, Аляксей Зубовіч адзначыў важнасць для Мінэканомікі цеснага ўзаемадзеяння з навукай у распрацоўцы дакументаў дзяржаўнага планавання і прагназавання, такіх як Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2040 года і Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2026 – 2030 гады.
«Глыбока прадуманыя меркаванні навукоўцаў, экспертаў з розных галін, агучаныя падчас серыі круглых сталоў і форсайт-сесій, напрацоўкі і аналітычныя даследаванні дапамаглі нам узмацніць іх інавацыйную накіраванасць, улічыць запыты грамадства.
Наш прадуктыўны дыялог з навуковай супольнасцю сёння ўзмацняецца і развіваецца», – падкрэсліў намеснік міністра эканомікі.
Намеснік кіраўніка міністэрства адзначыў, што сёння ў свеце актыўна развіваюцца новыя галіны эканомікі: лічбавая, крэатыўная, платформавая, сэрвісная. Трансфармуюцца традыцыйныя галіны, тэхналогіі становяцца новым фактарам сукупнай прадукцыйнасці.
«Многія кампаненты ўжо прадстаўлены ў Праграме-2030, цыфравізацыі, нана - і біятэхналогіі, штучны інтэлект. Але па шэрагу пытанняў, мы разлічваем на вас – хочам пачуць экспертныя прапановы, новыя прарыўныя ідэі, якія дапамогуць надаць дадатковы імпульс эканамічнаму развіццю краіны», - рэзюмаваў Аляксей Зубовіч.

