Галоўная / Навiны

Чарговая рабочая сустрэча з прадстаўнікамі бізнес-супольнасці адбылася ў Мінэканомікі

14/05

 14 мая ў Міністэрстве эканомікі адбылася чарговая рабочая сустрэча намесніка Міністра Дзмітрыя Матусевіча з прадстаўнікамі аб'яднанняў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (асацыяцый і саюзаў).

Асноўнай тэмай сустрэчы стала абмеркаванне практыкі прымянення мер Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №143 «Аб падтрымцы эканомікі» на месцах і прапаноў бізнес-саюзаў у рамках падрыхтоўкі комплексу мер другога і трэцяга ўзроўню па забеспячэнню стабільнай працы эканомікі.

Падчас мерапрыемства Дзмітрый Матусевіч падкрэсліў, што ў цяперашні час Урад прадпрымае паэтапныя дзеянні, накіраваныя на змягчэнне негатыўных фактараў для прыпыніўшых дзейнасць прадпрымальнікаў і ліквідацыю адміністрацыйных абмежаванняў пры пераходзе прадпрыемстваў з адной сферы дзейнасці ў іншую і вырашэнні пытанняў выбудоўвання новых кааперацыйных ланцужкоў. Таксама Мінэканомікі прапрацоўвае пытанне пра арганізацыю для прадпрымальнікаў семінараў і трэнінгаў па тэматыках, звязаных з перапрафіляваннем, атрыманнем ведаў і ўменняў у галіне бізнес-планавання, маркетынгу, за кошт міжнароднай тэхнічнай дапамогі.

«Сёння будучыня многіх бізнэсаў ўвязана са здольнасцю аператыўна і эфектыўна перабудаваць свае бізнес-працэсы, магчыма, перапрафілявацца. Са свайго боку, Мінэканомікі гатова падтрымліваць тыя перспектыўныя бізнес-ідэі, якія ў будучыні стануць драйверам росту іншых галін эканомікі», - адзначыў намеснік Міністра.


Тэгі