Галоўная / Навiны

Дамоўленасці аб новых кааперацыйных кантактах дасягнуты на 15-ай біржы субкантрактаў у прамысловасці

24/09

23 верасня 2025 года ў рамках Беларускага прамыслова-інавацыйнага форуму – 2025 Мінэканомікі сумесна з Беларускім фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў праведзена 15-я біржа субкантрактаў у прамысловасці.

Паводле аператыўнай інфармацыі ў якасці заказчыкаў у біржы субкантрактаў прынялі ўдзел 116 суб'ектаў гаспадарання ўсіх формаў уласнасці. З іх 49 выступілі ў якасці кантрактараў і 67 – субкантрактараў. У рамках работы біржы адбылося каля 200 раўндаў перамоваў паміж патэнцыяльнымі заказчыкамі і пастаўшчыкамі. Былі дасягнуты папярэднія дамоўленасці па далейшым узаемавыгадным супрацоўніцтве.

Біржа субкантрактаў выклікала жывую цікавасць і з боку экспанентаў Беларускага прамыслова-інавацыйнага форуму, а таксама яго наведвальнікаў.

Падобныя дзелавыя сустрэчы дазваляюць пашыраць і развіваць кааперацыйныя сувязі паміж малымі, сярэднімі і буйнымі прадпрыемствамі, праводзіць перамовы адразу з некалькімі прадстаўнікамі прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь.