Галоўная / Навiны

Галоўныя крытэрыі працы «крызіс-мэнэджара» – эфектыўнасць плюс прававая і фінансавая пісьменнасць

18/08

Пастановай Савета Міністраў ад 13 жніўня 2025 г. № 433 унесены змены ў парадак атэстацыі і пераатэстацыі фізічных асоб на адпаведнасць патрабаванням да антыкрызісных кіраўнікоў.

Гэтым дакументам:

узмоцненае ўзаемадзеянне паміж Міністэрствам эканомікі і эканамічнымі судамі;

пашыраны функцыі дзяржаўных органаў;

перагледжаны кваліфікацыйныя патрабаванні для допуску на рынак антыкрызісных кіраўнікоў;

дыферэнцыраваны падыход да тэрміна дзеяння атэстатаў;

вызначаны новыя ўмовы пры прызначэнні ў справы аб неплацежаздольнасці і банкруцтва;

устаноўлены асаблівасці пераатэстацыі асоб пры прадаўжэнні тэрміну дзеяння атэстата ў выпадку адсутнасці ў іх практыкі ў справах аб банкруцтве.

«Галоўнымі крытэрамі працы кіраўніка павінна стаць яго эфектыўнасць, прававая і фінансавая пісьменнасць» – адзначылі ў Дэпартаменце па санацыі і банкруцтве.

Пастанова ўступіла ў сілу 17 жніўня 2025 года, з яе поўнай версіяй можна азнаёміцца па спасылцы:

https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=C22500433