Галоўная / Навiны

Ганна Ярук: Мінэканомікі зацікаўлена ў тым, каб як мага больш перспектыўных бізнес-ідэй моладзі змагло ўвасобіцца ў жыццё

30/09

Сёння 30 верасня 2025 года, на пляцоўцы бізнес-інкубатара "Карал" у г. Гомелі адбыўся бізнес-мітап са студэнтамі ВНУ рэгіёну на тэму "Бізнес-ідэя. Стартап. Прадпрымальніцтва».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнік упраўлення падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Дэпартамента па прадпрымальніцтве Ганна Ярук, прадстаўнікі бізнес-інкубатара "Карал", а таксама ААТ "ААБ Беларусбанк".

Падчас дыялогу прадстаўнік Дэпартамента праінфармавала ўдзельнікаў мерапрыемства аб актуальных інструментах дзяржаўнай падтрымкі, а таксама заклікала ініцыятыўных студэнтаў прыняць удзел у конкурсе Міністэрства эканомікі "Падтрымка маладзёжнай ініцыятывы".