Інвестыцыйная актыўнасць прампрадпрыемстваў застаецца на высокім узроўні
Аб гэтым сведчаць вынікі кан'юнктурнага апытання, праведзенага НДЭІ Мінэканомікі ў жніўні бягучага года.
Згодна з даследаваннем, ключавымі напрамкамі выкарыстання капіталу з'яўляюцца абнаўленне (74%) і пашырэнне (33%) вытворчых магутнасцяў. Таксама растуць ўкладанні ў рэсурсазберажэнне і зніжэнне працоўных выдаткаў: у жніўні ў гэтыя напрамкі інвеставалі 21% і 18% кампаній адпаведна.
Прагнозная ацэнка інвестыцыйнай актыўнасці носіць аптымістычны характар. Яе рост у бліжэйшыя тры месяцы плануюць 19% кіраўнікоў, 71% - захаванне бягучага ўзроўню.
Аб павышэнні або захаванні аб'ёмаў выпуску паведамілі 64 працэнты рэспандэнтаў, 70 працэнтаў адзначылі рост або стабільную дынаміку попыту.
Павялічылася доля адказаў аб скарачэнні запасаў гатовай прадукцыі - да 38%.
Сярэдні перыяд забяспечанасці прадпрыемстваў заказамі трэці месяц запар застаецца нязменным - 2, 9 месяцаў.
Большасць удзельнікаў даследавання ўказала на захаванне бягучага ўзроўню занятасці: аб росце колькасці работнікаў паведаміла 12% апытаных.
У кароткатэрміновай перспектыве палова топ-мэнэджараў разлічваюць на захаванне аб'ёмаў выпуску прадукцыі, 37% - на яго рост. Захаванне бягучага ўзроўню попыту прагназуюць 57% апытаных, 32% рэспандэнтаў - яго павелічэнне. Пераважная большасць кіраўнікоў (91 працэнт) маюць намер захаваць або павялічыць колькасць работнікаў.

