Галоўная / Навiны

Іван Вежнавец: адзначаем рэкордны рост унутранага і ўязнога турыстычных патокаў

12/11

Пра гэта заявіў 12 лістапада 2026 года першы намеснік міністра эканомікі Іван Вежнавец, прадстаўляючы прамежкавыя вынікі выканання ПСЭР-2030 на пасяджэнні Гродзенскага аблвыканкама з удзелам дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад рэгіёна.

Першы намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства адзначыў, што рэалізацыя турыстычнага патэнцыялу дазваляе канвертаваць гісторыка-культурны здабытак Беларусі ў каштоўны эканамічны рэсурс. І ў Прынёманскага краю з багатай архітэктурнай спадчынай і маляўнічымі ландшафтамі ёсць істотны рэзерв для развіцця гэтага кірунку.

Паводле папярэдніх ацэнак, да канца 2026 года доля турыстычнай галіны ў ВУП краіны дасягне 2,6%, а экспарт турыстычных паслуг вырасце на 20,6 %. Такія вынікі сталі магчымыя дзякуючы рэалізуемым мерам па развіцці турыстычнай сферы.

«Праведзена маштабная праца па інстытуцыянальнаму рэфармаванню галіны. З пачатку года функцыянуе Нацыянальнае агенцтва па турызму, выбудавана выканаўчая вертыкаль. Распрацаваны комплекс праграмных дакументаў: дзяржпраграма «Турызм», канцэпцыя развіцця турыстычнай сферы і іншыя НПА.

Актыўна развіваецца інфраструктура гасціннасці і адпачынку. Для падтрымкі такіх праектаў запушчаны спецыяльны крэдытны прадукт «Турыстычны патэнцыял». За 9 месяцаў 2026 года ўведзена ў эксплуатацыю 16 буйных аб'ектаў.

Сістэмна прасоўваецца нацыянальны турыстычны брэнд. З гэтай мэтай ініцыяваны конкурс на лепшы турыстычны вобраз краіны, арганізаваны здымкі папулярных шоу, азнаямленчыя туры па Беларусі топ блогераў з Кітая і іншых краін.

Развіваецца культурны складнік турызму. Ва ўсіх рэгіёнах праходзяць буйныя мерапрыемствы: фестываль нацыянальных культур у Гродне, «Купалле» ў Александрыі, «Вераснёўскі фэст» у Жылічах і гэтак далей.

Сістэмная праца па рэалізацыі турпатэнцыялу дазваляе паслядоўна нарошчваць уклад турызму ў эканоміку краіны і ўмацоўваць пазіцыі Беларусі на міжнародным рынку турпаслуг», – падкрэсліў Іван Вежнавец.