Іван Вежнавец: Беларусь імкнецца да пашырэння эканамічнага супрацоўніцтва з Зімбабвэ
Аб гэтым заявіў сёння, 28 красавіка 2026 года, Першы намеснік Міністра эканомікі Іван Вежнавец, выступаючы з прывітальным словам на сустрэчы з зімбабвійскай дэлегацыяй, якая праходзіла ў рамках мерапрыемстваў міжнароднага форуму дзелавых кантактаў «#1рэгіён тэрыторыя поспеху» ў г.Брэсце.
Як падкрэсліў Першы намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства, тавараабарот паміж нашымі краінамі стабільна расце і па выніках мінулага года амаль на чвэрць перавысіў аб'ём 2024-га. Істотны ўклад у гэтую дынаміку забяспечылі ўзаемныя пастаўкі прадукцыі суб'ектамі МСП.
«Разлічваем, што прадстаўнікі малых і сярэдні прадпрыемстваў Рэспублікі Зімбабвэ змогуць усталяваць новыя дзелавыя кантакты з беларускімі арганізацыямі», - сказаў Іван Вежнавец.
Таксама Першы намеснік міністра эканомікі нагадаў, што ў маі 2025 года, паміж кіраўнікамі Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства па справах жанчын, развіцці суполак, малых і сярэдніх прадпрыемстваў Рэспублікі Зімбабвэ адбыліся перамовы па пытаннях супрацоўніцтва ў сферы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Асноўныя напрамкі знайшлі адлюстраванне ў падпісаным паміж нашымі ведамствамі Мемарандуме, сфарміраваны склад Сумеснага камітэта.
«Мяркую, што дадзеную сустрэчу можна вызначыць як першае пасяджэнне Сумеснага камітэта па рэалізацыі Мемарандума» – адзначыў Іван Вежнавец.
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі прыкладныя пытанні ў сферы рэгулявання і падтрымкі прадпрымальніцтва нашых краінах. Увазе зімбабвійскіх гасцей быў прадстаўлены Гід па мерах дзяржаўнай падтрымкі бізнесу ў Беларусі, дзе пазначаны ўсе існуючыя льготы і прэферэнцыі, на якія могуць разлічваць інвестары пры рэалізацыі сваіх праектаў.

