Іван Вежнавец: дзяржава паслядоўна фарміруе спрыяльнае асяроддзе для развіцця жаночага прадпрымальніцтва
Аб гэтым заявіў сёння, 21 мая 2026 года, першы намеснік міністра эканомікі Іван Вежнавец у прывітальным слове ўдзельнікам пленарнага пасяджэння Форуму жанчын-прадпрымальнікаў Саюзнай дзяржавы.
Першы намеснік міністра падкрэсліў асаблівы сімвалізм форуму ў год беларускай жанчыны, а таксама важнасць такіх мерапрыемстваў для развіцця жаночага прадпрымальніцтва і пашырэння дыялогу паміж дзяржавай і бізнесам.
«За апошнія пяць гадоў доля жаночага прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь павялічылася з 32% да амаль 42 %. Жаночы бізнэс у Беларусі, традыцыйна, засяроджаны ў такіх галінах, як Кансалтынг, рэклама, індустрыя прыгажосці, швейная вытворчасць, турызм і дызайн. Але ўсё больш актыўна бізнес-лэдзі адкрываюць сваю справу і ў такіх галінах, як грузаперавозкі, прамысловасць, IT», – распавёў Іван Вежнавец.
Першы намеснік кіраўніка ведамства адзначыў, што дзякуючы дамове, падпiсанай памiж Міністэрствам эканомікі i Беларускім саюзам жанчын, рух у падтрымку жаночага прадпрымальніцтва ўжо выйшаў за межы Беларусі: форум аб'яднаў прадпрымальнікаў Саюзнай дзяржавы.
«У гэтым годзе мы адзначаем 30-годдзе будаўніцтва Саюзнай дзяржавы. І вынікі нашага супрацоўніцтва ўражваюць: тавараабарот дасягнуў гістарычных паказчыкаў, растуць узаемныя інвестыцыі, рэалізуюцца сумесныя праекты і ініцыятывы ў розных сферах.
У цяперашні час ідзе актыўная праца па напаўненні Асноўных напрамкаў па рэалізацыі палажэнняў Дагавора на 2027-2029 гады. Акрамя эканомікі, у праекце дакумента робім упор на развіццё чалавечага патэнцыялу, прычым не толькі праз прызму традыцыйных сфер (ахова здароўя, турызм, спорт, культура), але з асаблівым акцэнтам на творчы патэнцыял прадпрымальных людзей, развіццё крэатыўных індустрый.
Міністэрства эканомікі са свайго боку заўсёды гатова аказаць падтрымку бізнесу ў рэалізацыі ініцыятыў, накіраваных на ўмацаванне нашага ўзаемадзеяння», – заявіў Іван Вежнавец.
У завяршэнне першы намеснік міністра эканомікі пажадаў удзельнікам Форума знайсці новыя кропкi судакранання і ідэі для сумесных праектаў.

