Іван Вежнавец: ідэі моладзі-магутны рэсурс для развіцця краіны
Сёння ў рамках III Рэспубліканскага форуму маладых аналітыкаў адбылося ўзнагароджанне пераможцаў другога конкурсу «Падтрымка моладзевай ініцыятывы». Конкурс арганізаваны Міністэрствам эканомікі сумесна з Беларусбанкам і АСБ кансалтынгам пры партнёрстве ТАА «Марк Фармэль».
Першы намеснік міністра эканомікі Іван Вежнавец падкрэсліў, што ідэі і праекты моладзі – магутны рэсурс для развіцця краіны:
«Актыўнасць, крэатыўнасць і імкненне да перамогі, якія праявілі хлопцы, – гэта менавіта той імпульс, які патрэбны эканоміцы. Мы ўдзячны ўсім удзельнікам за ініцыятыўнасць і цікавыя праекты. Такія конкурсы дапамагаюць нам не толькі выявіць лепшыя ідэі, але і фарміраваць асяроддзе, дзе моладзь адчувае падтрымку і бачыць рэальныя магчымасці для рэалізацыі сваіх задум».
Сёлета конкурс прадэманстраваў устойлівы рост цікавасці з боку студэнцкай супольнасці: паступіла больш за 130 заявак – на 13% больш, чым летась. У спаборніцтве прынялі ўдзел студэнты 24 ВНУ з усёй краіны. Па выніках экспертнай ацэнкі пераможцамі сталі 7 каманд з кожнага рэгіёна і сталіцы.
Міністэрства эканомікі працягне развіваць інструменты падтрымкі моладзевага прадпрымальніцтва і ствараць умовы для раскрыцця патэнцыялу маладых спецыялістаў.
Мерапрыемства прайшло ў рамках Беларускага тыдня прадпрымальніцтва-2026 і стала пляцоўкай для дыялогу, абмену вопытам і прэзентацыі перспектыўных ідэй і праектаў, распрацаваных студэнтамі ВНУ нашай краіны.

