Іван Вежнавец: мэта праекта Праграмы-2030-рост канкурэнтаздольнасці прадпрыемстваў праз лічбавізацыю і аўтаматызацыю іх бізнес-працэсаў
Пра гэта заявіў сёння, 9 верасня 2025г., першы намеснік міністра эканомікі Іван Вежнавец падчас наведвання ТАА «Завод сістэм астуджэння» (Мінскі р-н).
Увазе першага намесніка кіраўніка эканамічнага ведамства быў прадстаўлены вопыт прадпрыемства па ўкараненні рабатызаваных сістэм ТАА «Белфін» у свае вытворчыя працэсы. Наведванне завода паказала, што наша краіна валодае патэнцыялам у гэтай сферы, аднак для маштабавання падобных напрацовак у Беларусі неабходны сістэмны падыход.
Як адзначыў у гэтай сувязі Іван Вежнавец, адным з прыярытэтных напрамкаў праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2030 года вызначаны «Цыфравізацыі і тэхналогіі».
«Штучны інтэлект», «вялікія дадзеныя», рабатызацыя – гэта рэаліі сённяшняга дня. Таму найважнейшыя задачы новай пяцігодкі- – эхналагічная бяспека, аптымізацыя і аўтаматызацыя кіраўніцкіх працэсаў, ўкараненне новых айчынных тэхналогій і ПЗ у ключавых галінах.
Рэалізацыя гэтых напрамкаў дасць магчымасць у разы павысіць канкурэнтаздольнасць і інавацыйную ўспрымальнасць прамысловага комплексу, павялічыць долю высокатэхналагічных вытворчасцяў, забяспечыць высокую якасць эканамічнага росту», – падкрэсліў першы намеснік міністра эканомікі.

