Галоўная / Навiны

Іван Вежнавец: рэалізацыя прадпрыемствамі інвестпраектаў фарміруюць добры задзел для росту эканомікі Шчучынскага раёна

28/08

Аб гэтым заявіў сёння, 28 жніўня 2026 года, Першы намеснік Міністра эканомікі Іван Вежнавец у ходзе рабочай паездкі ў Шчучынскі раён Гродзенскай вобласці.

Пачаўся візіт з наведвання КСУП "Саўгас "Вялікае Мажэйка". На тэрыторыі прадпрыемства ўзводзіцца прафілакторый для цялят.

На пляцоўцы ААТ "Праймілк" Іван Вежнавец азнаёміўся з тэхналогіяй вытворчасці прадуктаў на аснове малочнай сыроваткі. У планах кампаніі - рэканструкцыя галоўнага вытворчага корпуса, што дасць магчымасць павялічыць аб'ёмы выпуску прадукцыі.

Асаблівая ўвага была ўдзелена мадэрнізацыі прамысловай вытворчасці. ААТ "Шчучынскі завод "Аўтаправод" сістэмна ўкладваецца ў сваё тэхнічнае пераўзбраенне: летась прадпрыемства ўдасканаліла вытворчасць кабельнай прадукцыі і жгутоў, а сёлета стартаваў новы праект, арыентаваны на развіццё тэхналогіі вытворчасці мантажнага напрамку кабельна-правадніковай прадукцыі. Першы намеснік міністра абмеркаваў з кіраўніцтвам завода актуальныя пытанні і планы развіцця.

Маніторынг выканання інвестпраектаў завяршыўся на ТАА "ЛОГАЛ-БІЯ". Кампанія ў рамках ініцыятывы "Адзін раён-адзін праект" рэалізавала імпартазамяшчальны праект па вытворчасці субстрата для вырошчвання грыбоў. Выхад на поўную магутнасць у 2027 годзе дасць магчымасць выпускаць да 400 тон прадукцыі за тыдзень.

Рабочы дзень Івана Вежнаўца прадоўжыўся ўдзелам у пасяджэнні райвыканкама, дзе разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і выканання бюджэту ў першым паўгоддзі 2026 года.

Першы намеснік міністра эканомікі падкрэсліў важнасць збалансаванага падыходу да развіцця тэрыторыі: «Комплексны эфект даюць адначасова і мадэрнізацыя вытворчасцей, і развіццё сыравіннай базы, і раскрыццё новых напрамкаў. Тэхнічнае пераўзбраенне і імпартазамяшчэнне напрамую ўплываюць на канкурэнтаздольнасць прадпрыемстваў, а павышэнне культуры земляробства і ўкараненне сучасных тэхналогій утрымання жывёлы забяспечваюць іх якаснай сыравінай.

Значны рэзерв раёна - у развіцці турызму і сферы гасціннасці. Шчучын - адзін са старажытных населеных пунктаў Беларусі, і неабходна больш актыўна задзейнічаць існуючы гісторыка-культурны і прыродны патэнцыял рэгіёну», - рэзюмаваў Іван Вежнавец.