Галоўная / Навiны

Іван Вежнавец: у краіне створаны інструменты для ўстойлівага росту інвестыцыйнай актыўнасці на месцах

06/10

 Пра гэта заявіў сёння, 6 кастрычніка 2025г., першы намеснік міністра эканомікі Іван Вежнавец на пасяджэнні экспертна-Кансультатыўнага савета пры Савеце Рэспублікі пад кіраўніцтвам спікера верхняй палаты Парламента Наталлі Качанавай.

Паводле слоў першага намесніка міністра, у Беларусі сфарміравана дзейсная сістэма падтрымкі вытворчага бізнесу: ад ільгот і прэферэнцый да даступнага фінансавання. Гэта дазваляе мадэрнізаваць дзеючыя прадпрыемствы і запускаць новыя, ствараць працоўныя месцы, умацоўваючы эканамічную ўстойлівасць рэгіёнаў.

«Рэалізацыя ініцыятывы кіраўніка дзяржавы «Адзін раён - адзін праект»  ужо прынесла адчувальныя вынікі: завершаны 91 праект у 79 раёнах, створана 4,3 тысячы рабочых месцаў.

Да канца года плануецца рэалізаваць яшчэ каля 60 праектаў, што дасць дадаткова 2,6 тысячы працоўных месцаў. Астатнія – наш стратэгічны рэзерв на наступную пяцігодку», - адзначыў Іван Вежнавец.

Першы намеснік міністра распавёў аб запуску новай «рэгіянальнай ініцыятывы».

«Ужо сфарміраваны партфель з 70 праектаў на суму звыш 500 млн рублёў. Сёння мы актыўна працуем над паляпшэннем умоў фінансавання бізнес-ідэй, якія ўдзельнічаюць у гэтай ініцыятыве. Таксама ў наступным годзе плануецца запуск трох новых крэдытных прадуктаў, накіраваных на выкананне задач пяцігодкі: «моцныя рэгіёны», «тэхналагічная самадастатковасць» і «турыстычны патэнцыял», – акцэнтаваў Іван Вежнавец.

Першы намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства таксама нагадаў, што абноўлены Закон  «Об инвестициях2 прапануе гнуткія механізмы падтрымкі:

«Для буйных праектаў – інвестыцыйныя і спецыяльныя інвестдагаворы з пашыраным пакетам ільгот і магчымасцю дзяржзакупкі прадукцыі. Ужо заключана тры такія дамовы на суму 2,6 млрд рублёў.

Для рэгіянальных ініцыятыў – базавы пакет ільгот у рамках прэферэнцыйнага інвестпраекта. Рэгіянальнымі ўладамі прынята 19 рашэнняў на агульную суму каля 1,2 млрд рублёў.

Асаблівыя ўмовы –для інавацыйных праектаў з высокім патэнцыялам імпартазамяшчэння і накіраваных на забеспячэнне тэхналагічнай бяспекі.

Акрамя гэтага, у краіне эфектыўна працуюць і іншыя прэферэнцыйныя рэжымы: у СЭЗ, індустрыяльным парку «Вялікі камень», ПВТ і тэхнапарках.

Усе гэтыя меры – не проста падтрымка бізнесу. Гэта інвестыцыі ў будучыню рэгіёнаў і краіны ў цэлым», – рэзюмаваў Іван Вежнавец.