Яшчэ тры адукацыйныя ўстановы атрымалі статус бізнес-школы
11 лістапада загадам Міністра эканомікі Юрыя Чабатара было зацверджана рашэнне аб прысваенні статусу бізнес-школы яшчэ тром установам адукацыі.
Сёння намеснік міністра эканомікі Алена Балігатава ўручыла пасведчанні рэктару Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў прамысловасці «Кадры індустрыі» Таццяне Мельнікавай, першаму прарэктару Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Таццяне Садоўскай і намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце і адукацыйных інавацыях інстытута бізнесу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксею Крыўко-Красько.
Прысваенне статусу бізнес-школы адкрывае новыя магчымасці для развіцця праграм падрыхтоўкі кіраўніцкіх кадраў, арыентаваных на патрэбы рэальнага сектара эканомікі.
Віншуем новых удзельнікаў рынку бізнес-адукацыі і жадаем ім поспехаў у фарміраванні прафесійных лідэраў, здольных эфектыўна вырашаць задачы сучаснага бізнесу.

