Галоўная / Навiны

Юлія Зубар: Беларусь планамерна нарошчвае долю высокатэхналагічных тавараў у экспарце

16/10
 

Аб гэтым заявіла начальнік упраўлення прагназавання знешняга гандлю Мінэканомікі Юлія Зубар у інтэрв'ю праграме «Акцэнты» тэлеканала «РТР-Беларусь».

Па словах Юліі Зубар, па выніках 8 месяцаў бягучага года знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг вырас на 12,5% і дасягнуў 62 млрд дол. Палову гэтага аб'ёму складае экспарт. Прычым экспарт тавараў і паслуг –максімальны з 2012 года.

«У структуры экспартнага кошыка адбыліся істотныя змены. Пры скарачэнні вывазу сыравіны, матэрыялаў і прамежкавых тавараў, вырасла доля інвестыцыйнай прадукцыі. Высокімі тэмпамі павялічваліся пастаўкі грузавікоў, аўтобусаў, тэлевізараў і манітораў і гэтак далей.

Мы планамерна нарошчваем долю высокатэхналагічных тавараў у структуры экспартнага кошыка. У студзені-жніўні 2023-га яна дасягнула 4,4% - гэта гістарычны максімум.

У краінавай структуры экспарту таксама адбыліся значныя зрухі. Продажы ў дружалюбныя краіны мы нарасцілі ў 1,3 раза.

Ключавым рынкам збыту для нас па-ранейшаму застаецца Расея. Экспартна-імпартныя аперацыі з гэтым рынкам складаюць каля 60% усяго тавараабароту Рэспублікі Беларусь», - распавяла прадстаўнік Мінэканомікі.

Як адзначыла ў гутарцы з журналістам начальнік упраўлення, у планах на будучы год - актывізаваць гандаль з краінамі Афрыкі.

«Апорнымі кропкамі вызначаны Егіпет, Кенія, Нігерыя, Экватарыяльная Гвінея.

На сённяшні дзень нашы пастаўкі не адпавядаюць патэнцыялу беларускага экспарту ў гэты рэгіён. Таму ў праекце Мэтавага плана на 2024 год прадугледжана нарошчванне экспарту ў краіны Афрыкі, у першую чаргу, за кошт харчавання, прадукцыі машынабудавання, хімічнай прамысловасці», - рэзюмавала Юлія Зубар.

Тэгі