Галоўная / Навiны

Юрый Чабатар: Беларусь зацікаўлена у пашырэнні інвестыцыйнага супрацоўніцтва з ААЭ

05/06

Сёння, 5 чэрвеня 2026 г., у Міністэрстве эканомікі адбылася сустрэча Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Юрыя Чабатара з Міністрам знешняга гандлю Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Тані бен Ахмедам аль-Зеюдзі.

У ходзе перагавораў бакі абмеркавалі бягучы стан інвестыцыйнага супрацоўніцтва і намецілі перспектывы рэалізацыі ўзаемавыгадных інвестпраектаў.

Юрый Чабатар акцэнтаваў увагу на канкурэнтных перавагах Беларусі для замежных інвестараў і перадаў эмірацкаму боку для разгляду шэраг перспектыўных праектных прапаноў.

Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб актывізацыі сумеснай работы па развіццю інвестыцыйнага ўзаемадзеяння.