Галоўная / Навiны

Юрый Чабатар: БФФПП істотна нарасціў аб'ёмы фінансавай падтрымкі праектаў МСП

04/08

Пра гэта заявіў сёння, 4 жніўня 2026 года, міністр эканомікі Юрый Чабатар падчас пасяджэння праўлення Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў, які праходзіў пад кіраўніцтвам Старшыні Праўлення Банка развіцця Сяргея Сталярчука.

У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў мерапрыемства – cправаздача Фонда аб выкананні ключавых паказчыкаў развіцця па выніках першага паўгоддзя бягучага года.

Па словах кіраўніка эканамічнага ведамства, у студзені-чэрвені 2026-га назіраецца ўстойлівая станоўчая дынаміка фінансавання інвестпраектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

«Агульная сума аказанай падтрымкі на 20% перавысіла план на бягучае паўгоддзе і ў 1,5 раза – значэнні аналагічнага перыяду 2025-га. Пры гэтым назіраем істотны рост як колькасці дагавораў пазыкі і лізінгу, так і іх сярэдняй сумы. 

Захоўваецца высокая ўдзельная вага ў агульным партфелі суб'ектаў МСП з рэгіёнаў: па выніках 6 месяцаў іх доля склала каля 70%», – адзначыў Юрый Чабатар.

У бліжэйшых планах Фонда – зрабіць большы акцэнт на нефінансавых напрамках працы: стварэнні «базавага» Цэнтра развіцця прадпрымальніцтва ў рамках зацверджанай канцэпцыі і развіцці функцыяналу лічбавай платформы для суб'ектаў МСП.