Юрый Чабатар: эканоміка будучыні - у руках тых, хто вучыцца сёння
На пляцоўцы Міністэрства эканомікі сёння, 4 лістапада 2024 года, адбылася сустрэча міністра са студэнтамі трэцяга курса прыватнай установы адукацыі «Каледж бізнесу і права».
Мерапрыемства прайшло ў цёплай, нефармальнай атмасферы і выклікала жывую цікавасць ва ўдзельнікаў. Юрый Чабатар расказаў аб ключавых напрамках дзейнасці Міністэрства, падзяліўся асабістым вопытам прафесійнага станаўлення, а таксама адказаў на пытанні будучых эканамістаў.
Для студэнтаў гэта стала унікальнай магчымасцю пашырыць свае веды, атрымаць практычныя парады і задаць пытанні, якія іх цікавяць, кіраўніку эканамічнага ведамства. А для Міністэрства – бліжэй пазнаёміцца з ініцыятыўнай моладдзю, якая імкнецца да самарэалізацыі i ў перспектыве будзе фарміраваць эканоміку краіны.

