Галоўная / Навiны

Юрый Чабатар: фарміруем узаемасувязь па прынцыпе «у кожнага прыярытэтнага напрамку пяцігодкі-свае дзяржпраграмы»

02/07

Аб гэтым заявіў сёння, 2 ліпеня 2025г., Міністр эканомікі Юрый Чабатар, адкрываючы серыю рабочых сустрэч з кіраўніцтвам органаў дзяржкіравання па фарміраванню макетаў дзяржаўных праграм на новы пяцігадовы цыкл.

Як нагадаў у сваім выступленні Кіраўнік эканамічнага ведамства, пералік дзяржпраграм на 2026-2030 гады ўжо вызначаны, адобраны новыя падыходы да іх фарміравання: усе паказчыкі Праграмы-2030 павінны быць каскадзіраваны і дэталізаваны ў дзяржпраграмах.

Падыход наступны – мінімум забяспечваючых мерапрыемстваў, максімум праектных і тыпавых: будаўніцтва (рэканструкцыя) аб'ектаў, закупка капіталаёмістага абсталявання, лічбавыя праекты. Такія дзяржпраграмы няцяжка «прывесці да аднаго назоўніка», яны прасцей паддаюцца адміністраванню, ацэньваць іх выніковасць таксама нашмат лягчэй. 

Сваю логіку Юрый Чабатар растлумачыў на наступным прыкладзе.

«Сёння ў фокусе ўвагі – якасныя дарогі.  Індыкатар эфектыўнасці адпаведнай праграмы – рамонт 25 тыс. кіламетраў дарог. Тут не толькі будаўніцтва і рэканструкцыя дарожнага палатна, але і ўдасканаленне пакрыцця на ўчастках ад райцэнтраў да аграгарадкоў. Чаканы вынік – скарачэнне працягласці шляху паміж абласнымі цэнтрамі і аддаленымі населенымі пунктамі да 20-30 хвілін. Усё выразна, наглядна і аб'ектыўна», – распавёў Міністр эканомікі.

Юрый Чабатар звярнуў увагу, што тэрміны падрыхтоўкі дакументаў досыць сціснутыя: да жніўня-верасня, зыходзячы з пазначанага падыходу, усе дзяржпраграмы павінны быць сфарміраваны, і да канца года – зацверджаны.