Галоўная / Навiны

Юрый Чабатар і Андрэй Фядотаў абмеркавалі гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Якуціі

26/06

У рамках ХІІІ Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі Міністр эканомікі Юрый Чабатар правёў рабочую сустрэчу з кіраўніком дэлегацыі Якуціі, першым намеснікам Старшыні Урада Рэспублікі Саха Андрэем Фядотавым.

Цэнтральнае пытанне мерапрыемства – выніковасць гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва ў бягучым годзе.

Сярод ключавых дасягненняў – рытмічныя продажы якуцкім спажыўцам кар'ернай тэхнікі БЕЛАЗ у рамках новага крэдытнага прадукту Банка развіцця.  Прапрацоўваюцца новыя кантракты на 4-ы квартал.

Таксама адзначана эфектыўная праца прадстаўніцтва ў г. Мінску АТ «Чыгункі Якуціі». За 2025 год у Якуцію было адпраўлена 280 тон грузаў, за мінулыя месяцы 2026-га ўжо 380 тон харчавання. Топ-тавараў – тушонка, згушчонка, каўбасы, кансервавая прадукцыя, сухое малако, дзіцячае харчаванне.

Акрамя таго, пры садзейнічанні прадстаўніцтва арганізавана праца ў расійскім рэгіёне двух студатрадаў з транспартных навучальных устаноў Магілёва і Гомеля. У цяперашні час маладыя спецыялісты працуюць на чыгунках Якуціі, атрымліваюць неабходны вопыт.

Дасягнута дамоўленасць аб правядзенні чарговага пасяджэння Рабочай групы па супрацоўніцтве ў Рэспубліцы Саха – у канцы жніўня бягучага года.