Галоўная / Навiны

Юрый Чабатар і Максім Рашэтнікаў абмеркавалі далейшую стратэгію ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі на інтэграцыйным трэку

24/09

Сёння, 24 верасня 2025 года, міністр эканомікі Беларусі Юрый Чабатар у рамках рабочага візіту ў Расійскую Федэрацыю сустрэўся з Міністрам эканамічнага развіцця РФ Максімам Рашэтнікавым.

Бакі абмеркавалі ключавыя напрамкі гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, падыходы да прагназавання сацыяльна-эканамічнага развіцця, а таксама шэраг іншых пытанняў.

На думку Юрыя Чабатара, ва ўмовах знешняй нявызначанасці ўстойлівасць нашых эканомік напрамую залежыць ад здольнасці гнутка і эфектыўна рэагаваць на выклікі.

«Сёння Беларусь сумесна з расійскімі партнёрамі фарміруе архітэктуру стратэгічнага ўзаемадзеяння, які ахоплівае ўсе ключавыя сферы. Наша мэта – стварыць трывалую аснову для ўстойлівага і паступальнага развіцця. Над гэтым актыўна працуюць каманды міністэрстваў, фарміруючы выніковы прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця Саюзнай дзяржавы на бліжэйшыя тры гады» – адзначыў Міністр эканомікі.

Не менш важны пункт парадку дня – праект эканамічнай мадэлі Саюзнай дзяржавы на 2027-2030 гады, каардынатарамі працы над якім таксама выступаюць эканамічныя ведамствы дзвюх краін. Дакумент канкрэтызуе сферы двухбаковага супрацоўніцтва, якія дадуць дадатковыя эфекты ад саюзнай інтэграцыі.

Асаблівую ўвагу кіраўнікі міністэрстваў надалі развіццю турыстычнай галіны. Абмяркоўваліся практычныя крокі па стымуляванні далейшага росту ўзаемнага турпатоку.

«Узаемны турыстычны паток з году ў год павялічваецца. У 2024 годзе Беларусь прыняла больш за 350 тысяч расійскіх турыстаў, што на 59% больш, чым у 2023-м. Расце цікавасць беларускіх грамадзян да падарожжаў па Расіі: турпоток павялічыўся на 78% у параўнанні з 2023 годам. Гэта пацвярджае высокі патэнцыял галіны, і мы бачым вялікія перспектывы ў стварэнні сумесных турыстычных брэндаў і маршрутаў», – адзначыў Юрый Чабатар.

Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб правядзенні чарговага сумеснага пасяджэння калегій міністэрстваў у кастрычніку-лістападзе бягучага года, дзе агучаныя тэмы будуць абмеркаваны больш дэталёва, з акцэнтам на канкрэтных мерах па ўмацаванні ўзаемадзеяння.