Галоўная / Навiны

Юрый Чабатар: індустрыяльныя паркі павінны стаць драйверамі інавацый і прамысловага росту рэгіёнаў

12/02

Сёння, 12 лютага 2026 года Міністр эканомікі Юрый Чабатар наведаў з рабочай паездкай Брэсцкую вобласць.

Кіраўнік эканамічнага ведамства сустрэўся з працоўным калектывам Івацэвіцкага філіяла ААТ «Экран». Юрый Чабатар распавёў работнікам аб бягучай сітуацыі ў эканоміцы і адказаў на пытанні, якія цікавяць калектыў, акцэнтаваўшы ўвагу на важнасці інвеставання ў развіццё кампаніі.

Міністр падкрэсліў, што ў Беларусі створана сістэма стымулявання інвестыцыйнай актыўнасці: дзейнічаюць камфортныя інстытуцыйныя ўмовы, прапануюцца выгадныя банкаўскія прадукты для рэалізацыі праектаў у розных сферах.

«Добрая сыравінная база і развітая інфраструктура раёна дае магчымасць паспяхова ўвасабляць у жыццё інвестпраекты, нацэленыя на паглыбленую перапрацоўку мясцовых рэсурсаў, імпартазамяшчэнне, лакалізацыю вытворчасці. І дзяржава працягне падтрымліваць такія ініцыятывы ў рамках інвестыцыйнага заканадаўства, а таксама даступным фінансаваннем», – падкрэсліў Юрый Чабатар.

Рабочая паездка міністра прадоўжылася на прадпрыемствах рэгіёна. На Івацэвіцкім спіртзаводзе Юрый Чабатар азнаёміўся з ходам рэалізацыі праекта па павелічэнні вытворчых магутнасцяў прадпрыемства, у ТАА «СТС-Фарм» – з мадэрнізацыяй цэха па выпуску ветэрынарных прэпаратаў.

У г. Баранавічы міністр наведаў новую вытворчасць халадзільнікаў кампаніі «Мідэа рэфрыжэратар Мануфакторынг», і на месцы вывучыў як прасоўваецца будаўніцтва інжынернай інфраструктуры індустрыяльнага парку «Бурштын».

Юрый Чабатар адзначыў, што індустрыяльны парк у бліжэйшыя гады павінен стаць драйверам інавацый і прамысловага росту ў рэгіёне, узмацняючы пазіцыі горада, як аднаго з вядучых індустрыяльных цэнтраў Брэсцкай вобласці.