Галоўная / Навiны

Юрый Чабатар: ключавы рэзерв для развіцця Пінска-новыя вытворчыя інвестпраекты

06/09

Пра гэта заявіў 6 верасня 2025г. міністр эканомікі Юрый Чабатар падчас рабочай паездкі ў Пінскі раён.

Кіраўнік Міністэрства наведаў тэрыторыю прамысловага парку, дзе азнаёміўся з ходам будаўніцтва інжынернай інфраструктуры. На думку міністра эканомікі, сёння інвестары арыентуецца не толькі на прэферэнцыі, але і на аператыўнасць вырашэння працэдурных пытанняў і даступнасць пляцовак, якія дазваляюць хутка запусціць вытворчасць.

«Магчымасць пачаць працу літаральна «дзень у дзень» – падключыць абсталяванне і пачаць выпускаць прадукцыю – гэта сур'ёзная канкурэнтная перавага. Такі пілотны праект рэалізуецца сёння ў Пінску", – адзначыў Юрый Чабатар.

Міністр выказаў упэўненасць, што ў новай пяцігодцы прамысловы парк стане драйверам развіцця і ўмацуе статус Пінска як вядучага індустрыяльнага цэнтра беларускага Палесся.

Працоўны дзень кіраўніка эканамічнага ведамства працягнуўся наведваннем шэрагу арганізацый Пінска, якія рэалізуюць інвестыцыйныя праекты.

У рамках ініцыятывы «Адзін раён–адзін праект» завяршаецца мадэрнізацыя вытворчасці ТАА «Зубр Энэрджы». Прадпрыемства «Стэнлес»  паспяхова пашырыла свае магутнасці па вытворчасці мэблі. У перспектыўных планах групы кампаній 1AK–GROUP – будаўніцтва завода па выпуску пластыкавых камплектуючых для акумулятарных батарэй. А ў Пінскай цэнтральнай бальніцы хутка з'явіцца новы інфекцыйны корпус.

«Кожная такая гісторыя поспеху – не толькі ўклад у эканоміку рэгіёна, але і фарміраванне пазітыўнага інвестыцыйнага іміджу. Гэта дапамагае прыцягваць новыя праекты.

Не менш важна, каб жыхары адчувалі рэальныя змены: горад павінен станавіцца зручней, сучасней, камфортней. У бліжэйшыя гады трэба будзе многае зрабіць у частцы ўдасканалення сацыяльнай і транспартнай інфраструктуры, будаўніцтва жылля і добраўпарадкавання», – падкрэсліў міністр.