Юрый Чабатар: ключавы вынік дзяржпраграмы «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва» - нарошчванне ўкладу МСП у эканоміку
Сёння, 15 красавіка 2026 года, пад старшынствам Міністра эканомікі Юрыя Чабатара адбылося пасяджэнне пастаяннай міжведамаснай камісіі. Удзельнікі разгледзелі справаздачы аб рэалізацыі дзяржпраграм «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва», «Навукаёмістыя тэхналогіі і тэхніка», «Навукова-інавацыйная дзейнасць НАН Беларусі», «Добраўпарадкаванне ваенных гарадкоў», «Фізічная культура і спорт» на 2021-2025 гады.
Гаворачы аб выніковасці дзяржпраграмы «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва», адказным заказчыкам якой з'яўляецца Міністэрства эканомікі, Юрый Чабатар адзначыў значныя колькасныя і якасныя змены ў сектары МСП.
«Малы і сярэдні бізнес сёння фарміруе звыш 30% валавога дабаўленага кошту, пятую частку прамысловай вытворчасці, каля 43% экспарту тавараў і амаль 60% экспарту паслуг, больш за трэць працоўных месцаў.
Прыкметна змянілася і структура сектара МСП: калі раней малы бізнес у асноўным асацыяваўся з гандлем, то цяпер фокус зрушыўся на стварэнне дабаўленай вартасці ў такіх сферах, як будаўніцтва, транспарт, вытворчасць новых відаў прадукцыі.
Гэтай трансфармацыi спрыяла, у тым лiку, спрашчэнне доступу да дзяржаўнай фінансавай падтрымкі. За пяць гадоў яе сукупны аб'ём дасягнуў амаль 65 млрд рублёў. На камфортных умовах фінансаванне атрымалі звыш 6 тысяч бізнес ідэй, прычым прыярытэт аддаваўся імпартазамяшчальным і экспартаарыентаваным праектам.
Дасягнутыя вынікі пацвярджаюць эфектыўнасць выбраных мер і дэманструюць, што малы і сярэдні бізнес становіцца адным з драйвераў эканамічнага росту краіны», – падсумаваў Юрый Чабатар.
У пасяджэнні камісіі прынялі ўдзел прадстаўнікі Мінэканомікі, Мінабароны, Мінспорту, НАН Беларусі, аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама.

