Галоўная / Навiны

Юрый Чабатар: нашы агульныя безумоўныя прыярытэты – гэта дабрабыт грамадзян і ўстойлівая эканоміка

31/10

Аб гэтым заявіў Міністр эканомікі Юрый Чабатар, адкрываючы сумеснае пасяджэнне калегій Міністэрства эканомікі Беларусі і Міністэрства эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі, якое праходзіць сёння, 31 кастрычніка 2025 года ў г. Гомель.

Кіраўнік Міністэрства зрабіў акцэнт на неабходнасці пошуку новых пунктаў росту паміж нашымі краінамі, рэалізацыі дамоўленасцяў па большасці сфер супрацоўніцтва.  Асаблівая ўвага была ўдзелена ўзгадненню макраэканамічнага прагнозу развіцця Саюзнай дзяржавы.

«Нам важна сінхранізаваць падыходы і ацаніць эфекты саюзнай інтэграцыі з улікам абноўленай метадалогіі. Не за гарамі і новы цыкл стратэгічнага планавання напрамкаў працы ў Саюзнай дзяржаве. Неабходна вызначыцца з яе фарматам, канцэпцыяй, падыходамі і вынесці гэты блок пытанняў на ўзровень Саюзнага Саўміна», – адзначыў Юрый Чабатар.

Міністр падкрэсліў, што найважнейшым напрамкам з'яўляецца прамысловая інтэграцыя: «мы працягваем рэалізацыю сумесных імпартазамяшчальных праектаў.  Іх рэалізацыя спрыяе ўмацаванню кааперацыйных сувязяў і стварэнню развітой сеткі зборачных вытворчасцяў».

На думку кіраўніка эканамічнага ведамства, інвестыцыйнае супрацоўніцтва павінна стаць каталізатарам эканамічнай актыўнасці паміж рэгіёнамі Беларусі і Расіі. І ў сумесных планах важна прадугледзець комплекс мер па актывізацыі гэтага трэка.

«У наступным пяцігоддзі мы ставім задачу праактыўнага развіцця турыстычнай галіны. З улікам таго, што 97% уязной плыні ў нашу краіну ў 2024 годзе забяспечылі расейскія турысты мы нацэленыя на далейшае збліжэнне падыходаў, рэгуляторыкі і запуск сумесных інвестпраектаў у гэтай сферы», – сказаў Юрый Чабатар.