Юрый Чабатар: падпісаныя дакументы-аснова стратэгіі практычнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая ў сферах рэалізацыі інвестпраектаў і развіцця чалавечага капіталу
Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнае агенцтва міжнароднага развіцця і супрацоўніцтва КНР зацвердзілі ўзаемныя планы супрацоўніцтва ў сферах рэалізацыі перспектыўных інвестыцыйных праектаў і развіцця чалавечага патэнцыялу.
Падпісанне стратэгічных двухбаковых дакументаў прымеркавана да афіцыйнага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў Кітайскую Народную Рэспубліцы для ўдзелу ў Цяньцзінскім саміце ШАС і сустрэчы лідараў Беларусі і Кітая.
У дарожнай карце па супрацоўніцтве ў галіне развіцця на перыяд 2025-2030 гады:
вызначаны план працы па падрыхтоўцы і рэалізацыі перспектыўных праектаў у галіне інфраструктурнага і сацыяльнага развіцця, стварэння сумесных вытворчасцяў і развіцця высокатэхналагічных галін,
зафіксаваныя намеры па садзейнічанні прасоўвання ініцыятывы глабальнага развіцця, нарошчванню хуткасці рэалізацыі праектаў, накіраваных на сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі і павышэнне ўзроўню жыцця насельніцтва.
Мемарандум аб узаемаразуменні аб умацаванні супрацоўніцтва па развіцці чалавечага патэнцыялу прадугледжвае арганізацыю адукацыйных мерапрыемстваў для павышэння кваліфікацыі кадраў і абмену перадавым вопытам у сферах дзяржкіравання, лічбавай эканомікі, ІІ, сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, індустрыяльных паркаў, прафесійнай адукацыі і інш.