Галоўная / Навiны

Юрый Чабатар: параметры Прагнозу-2027 вызначаны пад задачы Праграмы-2030

29/07

Пра гэта заявіў сёння, 29 ліпеня 2026 года, Міністр эканомікі Юрый Чабатар, выступаючы з дакладам на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў пад старшынствам Прэм'ер-міністра Аляксандра Турчына, дзе разглядаўся праект Указа «Аб найважнейшых паказчыках і параметрах сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2027 год».

 Паводле слоў Міністра эканомікі, параметры прагнозу–2027 вызначаны пад задачы праграмы пяцігодкі з улікам існуючых бягучых і прагназуемых знешніх умоў: экспарт тавараў і паслуг – 102,9 %, інвестыцыі – 103,1 %, інфляцыя – не больш за 6 %. ВУП будзе складвацца ў памеры каля 360 млрд.рублёў.

Захоўваюцца правераныя часам інструмент дасягнення гэтых паказчыкаў – Мэтавы план, і механізмы – інвестыцыйная, вытворчая і экспартная праграмы.

Характарызуючы інвестыцыйна-вытворчую праграму, Юрый Чабатар пазначыў новы падыход, які базуецца на трох прынцыпах: будаваць хутчэй, уводзіць хутчэй магутнасці, атрымліваць эфект ад праектаў і вытворчасцяў раней.

«Адпаведна ставім тры задачы: хутчэй выйсці на заяўленыя магутнасці па ўжо рэалізаваных праектах, паскорыць завяршэнне бягучых інвестпраектаў, забяспечыць паскораны старт новых бізнес-ідэй.

Усяго трэба будзе ажыццявіць рэалізацыю больш за 650 інвестыцыйных праектаў рэгіянальных і галіновых планаў на 2027 год», – растлумачыў Міністр.

Рэалізацыя праектаў і запуск новых тавараў істотна ўмацуе патэнцыял экспартнай праграмы, ключавая задача якой – дыверсіфікацыя рынкаў. Для гэтага аб'ёмы каскадаваныя па трох напрамках: краіны СНД, дзяржавы «далёкай дугі», Расійская Федэрацыя.

«Асаблівы акцэнт у праграме – на больш дынамічным, амаль у 2 разы перавышаючым таварны, экспарце паслуг. Асноўныя драйверы – IT-сфера, турызм, транспарт, адукацыя і медыцына», – адзначыў Юрый Чабатар.

 Як адзначыў у завяршэнне кіраўнік Міністэрства, рэалізацыя пералічаных праграм дасць магчымасць забяспечыць рост рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва.

«Плануецца, што сярэдні заробак па эканоміцы будзе з ростам «плюс» 3,4% у рэальным выражэнні. Ўзрасце пакупніцкая здольнасць насельніцтва ва ўмовах запаволення інфляцыі», – рэзюмаваў Юрый Чабатар.