Галоўная / Навiны

Юрый Чабатар прадставіў калектыву Мінэканомікі свайго новага першага намесніка Івана Вежнаўца

20/08

14 жніўня 2025 года кіраўнік дзяржавы даў згоду на прызначэнне Вежнаўца Івана Валер'евіча першым намеснікам міністра эканомікі.

Сёння міністр Юрый Чабатар прадставіў свайго новага першага намесніка калектыву.

Раней Іван Вежнавец працаваў у якасці першага намесніка міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Да прыходу ў МАРГ ён працаваў на розных пасадах у апараце Савета Міністраў і ў Мінгарвыканкаме.

У сваім вiтальным слове Юрый Чабатар пажадаў Івану Вежнаўцу творчага падыходу і высокай выніковасці ў працы па рэалізацыі задач, якія стаяць перад Міністэрствам, поспехаў у працы на карысць краіны.