Юрый Чабатар правёў сустрэчу з членамі маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі
Сумесныя мерапрыемствы кіраўніцтва міністэрства з ініцыятыўнай моладдзю паспелі стаць добрай традыцыяй. Сёння з будучымі парламентарыямі прадметна абмяркоўваліся прапанаваныя імі заканадаўчыя ініцыятывы.
Адкрываючы сустрэчу, Міністр эканомікі асабліва падкрэсліў, што менавіта са шчырай цікавасці да дзейнасці інстытутаў улады і алгарытмаў нарматворчай працы пачынаецца кар'ера будучых кіраўнікоў, грамадскіх і палітычных дзеячаў.
«У Мінэканомікі, чыя місія напрамую звязана са стварэннем будучыні, добра ведаюць, што за кожным падобным праектам стаяць карпатлівая аналітычная праца і актыўны творчы пошук.
І мы з задавальненнем адзначаем, што маладое пакаленне думае нешаблонна, шукае альтэрнатыўныя шляхі і прапануе цікавыя рашэнні там, дзе традыцыйныя падыходы часам не спрацоўваюць.
Мы гатовы слухаць, абмяркоўваць кожную вашу прапанову і, калі яны сапраўды дапамогуць палепшыць жыццё грамадзян і ўмацаваць прававы падмурак дзяржавы, – падтрымліваць і прасоўваць іх», – заявіў Юрый Чабатар.
Дыялог атрымаўся жывым і адкрытым. Члены маладзёжнага савета пашырылі свой багаж ведаў і атрымалі практычныя парады, а супрацоўнікі Міністэрства бліжэй пазнаёміліся з матываванымі маладымі людзьмі, якія імкнуцца прынесці карысць сваёй краіне.

