Галоўная / Навiны

Юрый Чабатар: прыярытэты Прагнозу-2026 - устойлівы рост эканомікі і павышэнне якасці жыцця людзей

03/11

Аб гэтым заявіў Міністр эканомікі Юрый Чабатар, каменціруючы Указ Прэзідэнта нумар 385, якім зацверджаны важнейшыя прагнозныя параметры развіцця Беларусі на 2026 год.

Паводле слоў кіраўніка Міністэрства, зацверджаныя паказчыкі ўлічваюць знешнія ўмовы, сітуацыю на рынках асноўных партнёраў, поўнасцю ўвязаны з праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця і праектамі дзяржаўных праграм.

Ключавое - тэмп росту ВУП 102,8%. Традыцыйна ён будзе забяспечвацца за кошт трох праграм - вытворчай, экспартнай і інвестыцыйнай.

«Найважнейшы параметр Указа - павелічэнне экспарту на 3,7%. Адпаведныя задачы пастаўлены міністэрствам, канцэрнам, аблвыканкамам - нарасціць прысутнасць у краінах "далёкай дугі", Азіі, натуральна, захоўваючы пазіцыі на расійскім рынку. Для гэтага прадугледзелі неабходныя механізмы падтрымкі.

Усе прадпрыемствы ў сціслыя тэрміны павінны падрыхтаваць бізнес-планы, якія забяспечылі б выкананне гэтых задач», – адзначыў Юрый Чабатар.

Міністр эканомікі абазначыў тры складальнікі інвестыцыйнай праграмы.

«Мы павялічым аб'ёмы будаўніцтва арэнднага жылля для тых, хто мае патрэбу і асаблівых катэгорый насельніцтва. Другі напрамак - гэта інфраструктура. І, нарэшце, камерцыйныя праекты - тут мы чакаем асноўнага прыросту інвестыцый - амаль на 20%. З улікам высокай цікавасці бізнэсу да ўдзелу ў «Рэгіянальнай ініцыятыве» (толькі за месяц скарбонка праектаў прырасла на 300 млн. рублёў), мы бачым, што гэтыя планы цалкам дасягальныя», – падсумаваў Юрый Чабатар.

Кіраўнік эканамічнага ведамства адказаў на пытанні журналістаў аб механізмах падтрымкі экспарцёраў і перспектыўных рынках, падтрымцы ўнутранага інвестара, анансаваў асаблівыя ўмовы для бізнес-ідэй у сферы турызму, аўтаматызацыі і рабатызацыі.

У завяршэнне кіраўнік эканамічнага ведамства падкрэсліў, што вынікам агульнай работы стане рост рэальных даходаў насельніцтва на 4,8 працэнта.