Юрый Чабатар прыняў удзел ва ўрачыстай лінейцы, прысвечанай Дню ведаў, у падшэфным дзіцячым доме
У Дзень ведаў, па добрай шматгадовай традыцыі, прадстаўнікі Міністэрства эканомікі на чале з міністрам Юрыем Чабатаром наведалі падшэфны дзіцячы дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў Мінску для ўдзелу ва ўрачыстай лінейцы, прысвечанай пачатку навучальнага года.
«Кожнае 1 верасня-гэта як старт новай экспедыцыі ў свет ведаў. Мы прыехалі да вас з віншаваннямі і са шчырым жаданнем падтрымаць і натхніць: вы – моцныя, мэтанакіраваныя і дапытлівыя. Няхай новы навучальны год стане для вас часам цікавых адкрыццяў, яркіх уражанняў, новых ведаў, радасці і ўпэўненасці ў сваіх сілах. А побач будзем педагогі і мы, каб дапамагчы, падказаць і парадавацца вашым поспехам», – сказаў Юрый Чабатар.
Завяршылася мерапрыемства святочным канцэртам. Выхаванцы дзіцячага дома парадавалі гасцей творчымі нумарамі і ўручылі памятныя сувеніры, зробленыя сваімі рукамі.