Юрый Чабатар: рэалізацыя прыярытэтаў Праграмы-2030 спрыяе задавальненню актуальных запытаў нашых людзей
Аб гэтым заявіў сёння, 17 лістапада 2026 года, міністр эканомікі Юрый Чабатар, прадстаўляючы на пляцоўцы Брэсцкага аблвыканкама дэлегатам Усебеларускага народнага сходу ад вобласці папярэднія вынікі рэалізацыі ў бягучым годзе Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026-2030 гады.
У сваім выступе кіраўнік Міністэрства распавёў, як у 2026-м вырашаліся найбольш актуальныя і хвалюючыя беларусаў пытанні.
«Даступнасць медыцынскага абслугоўвання. Яго рашэнне ляжыць у плоскасці далейшага развіцця інфраструктуры. У бягучым годзе пабудавана 5 новых паліклінік і бальніц, у 16 гарадах функцыянуюць міжраённыя цэнтры аказання спецыялізаванай дапамогі, з іх 2 У Баранавічах і Пінску.
Камфортнае асяроддзе для жыцця. Адзін з галоўных кірункаў-жыллё. Для гэтага нарошчваем аб'ёмы будаўніцтва арэнднага жылля ў рэгіёнах. Якасць дарог забяспечваецца іх рэканструкцыяй: практычна выканана гадавая задача па ўводу 4,5 тыс. км. запушчана мабільная сувязь стандарту 5 G: Тэхналогія ахоплівае ўсе абласныя цэнтры і паступова пашыраецца ў райцэнтры. Укаранёны новыя стандарты камфорту ў галіне водазабеспячэння, добраўпарадкавання і абыходжання з камунальнымі адходамі.
Рост даходаў насельніцтва. Яго забеспячэнне немагчыма без эфектыўнай працы рэальнага сектара. Для рэалізацыі новых інвестпраектаў, мадэрнізацыі прадпрыемстваў прыняты рашэнні па падтрымцы: запушчаны спецыяльныя крэдытныя прадукты з ільготнымі ўмовамі. За 9 месяцаў пачата фінансаванне амаль 200 інвестыцыйных праектаў.
Створаны ўмовы для падтрымкі вытворцаў у частцы закупкі тэхнікі, для экспарцёраў – распрацаваны механізм кампенсацыі транспартна-лагістычных выдаткаў.
Для развіцця малога і сярэдняга бізнесу з мясцовых бюджэтаў прадастаўляюцца субсідыі, гранты, ільготныя крэдыты. За бягучы год падтрымку атрымалі 133 праекты. Расце попыт на лізінг, пазыкі і паручыцельства Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў. Звыш 7 тыс. суб'ектаў МСП прафінансавана найбуйнейшымі банкамі краіны.
Устойлівая праца эканомікі спрыяе планамернаму павелічэнню даходаў насельніцтва: сярэдняя зарплата перавысіла 3000 рублёў, рэальныя наяўныя даходы насельніцтва выраслі больш чым на 8%», – адзначыў Юрый Чабатар.
На заканчэнне міністр звярнуў увагу на ключавыя акцэнты прагнозу - 2027 і мэтавага плана па яго рэалізацыі – зрушэнне акцэнтаў з аб'ёмных паказчыкаў на задачы, якія дапамогуць выканаць пяцігодку: нарошчванне інвестыцыйнай актыўнасці, пашырэнне экспартных паставак, а таксама рост эфектыўнасці работы рэальнага сектара.
«З аднаго боку, гэтыя пасылы дапамогуць выканаць прыярытэты Праграмы-2030. З іншага – накіраваны на павышэнне якасці эканомікі», - рэзюмаваў Юрый Чабатар.

