Галоўная / Навiны

Юрый Чабатар: створаны эфектыўныя прававыя механізмы для прыцягнення інвестыцый у Беларусь

27/07

Пра гэта заявіў сёння, 27 ліпеня 2026 г., міністр эканомікі Юрый Чабатар, выступаючы на семінары для кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь, які праходзіў на пляцоўцы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Паводле слоў кіраўніка эканамічнага ведамства, замежныя інвестыцыі ў нашу краіну дадаюць: у 1-м квартале бягучага года забяспечаны 10-гадовы максімум па аб'ёме ПЗІ на чыстай аснове – 2,2 млрд долараў.

Такая дынаміка шмат у чым абумоўлена вынікамі маштабнай працы па карэкціроўцы заканадаўства, пашырэнні механізмаў дзяржпадтрымкі для бізнесу, удасканаленні прэферэнцыйных рэжымаў.

«У індустрыяльным парку «Вялікі камень» за 10 гадоў развіцця зарэгістравана 173 рэзідэнты. Яны створаны заснавальнікамі з 15 краін. Пры гэтым адна траціна з іх прыйшла ў апошнія паўтара года. Аб'ём заяўленых інвестыцый складае 1,6 млрд долараў, створана 4 тысячы новых працоўных месцаў.

У шасці беларускіх СЭЗ ажыццяўляюць дзейнасць звыш 420 рэзідэнтаў з інвестарамі з больш чым 30 краін. Сумарна ў рэалізацыю праектаў імі ўкладзена каля 15 млрд.долараў.

З удзелам дзяржавы запушчаны пілотныя індустрыяльныя паркі ў Баранавічах і Пінску: уведзены ў эксплуатацыю першыя вытворчыя карпусы, выбраны першыя рэзідэнты», – распавёў Юрый Чабатар.

У сваім дакладзе міністр эканомікі таксама адзначыў высокую запатрабаванасць абноўленых механізмаў падтрымкі інвестпраектаў: інвестыцыйных дагавораў і прэферэнцыйных інвестпраектаў.

«Заключана 4 інвестдагаворы на суму 2,8 млрд рублёў у сферах рыбаперапрацоўкі, вытворчасці і перапрацоўкі малочных прадуктаў, стварэння аб'ектаў сувязі.

Рэалізуюцца 38 прэфпраектаў коштам 2 млрд рублёў, пры гэтым гэты інструмент ужо ўжываецца і замежнымі інвестарамі.

Разам з калегамі з Мінфіна працуем над спрашчэннем крытэрыяў і патрабаванняў для прэтэндэнтаў на атрымання бюджэтных трансфертаў.

 Падрабязная інфармацыя аб усіх перавагах вядзення бізнесу ў Беларусі сабрана ў Гідзе па мерах дзяржпадтрымкі інвестараў. Ён размешчаны на сайтах Мінэканомікі, Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, а таксама выканкамаў.

Таксама функцыянуе інвестыцыйны партал Рэспублікі Беларусь, дзе ўтрымліваецца актуальная база інвестыцыйных прапаноў з усёй краіны.

 Такім чынам, створана асяроддзе, пры якім у любым месцы і ў любы час інвестар можа знайсці падыходны варыянт інвеставання», – адзначыў Юрый Чабатар.