Юрый Чабатар: у студзені-красавіку ў працы эканомікі адзначаюцца пазітыўныя трэнды
Пра гэта заявіў 18 мая 2026 года міністр эканомікі Юрый Чабатар, каментуючы журналістам дынаміку асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны па выніках 4 месяцаў. Як раней паведамляў Белстат, тэмп росту ВУП у студзені-красавіку склаў 100,2 % – гэта на 0,6 п.п. больш, чым па выніках першага квартала.
Асноўнымі драйверамі выступаюць рознічны гандаль (106,2%) інфармацыя і сувязь (106,1%), транспарт (103,8%) і сельская гаспадарка (102,9%).
Дынаміка ў гандлю абумоўленая ростам рэальных даходаў (за 3 месяцы – на 7,6%) і спажывецкага крэдытавання, у IT – павелічэннем колькасці работнікаў, у транспарце – ростам пасажыраабароту на 8,3%.
Асноўным фактарам росту ў сельскай гаспадарцы стала павелічэнне вытворчасці малака, вырошчвання мяса птушкі, свіней і буйной рагатай жывёлы.
Прамысловасць у студзені-красавіку спрацавала з вынікам 97,5%, што на 0,9 п.п. вышэй студзеня – сакавіка за кошт выхаду ў «чыстым» красавіку на тэмп 100,2%.
У рамках мэтавага значэння знаходзіцца інфляцыя. За 4 месяцы спажывецкія кошты выраслі на 2,5%.
«З задавальненнем адзначаем дынаміку інвестыцый: яны прырастаюць другі месяц запар з тэмпам у 5%. Шмат у чым гэта адбываецца дзакуючы рэалізацыі камерцыйных праектаў, у тым ліку ініцыятывы «Адзін раён–адзін праект» і «Рэгіянальнай ініцыятывы». На бягучы момант яе пул налічвае каля 375 бізнес-ідэй: усё гэта праекты, арыентаваныя на развіццё рэгіёнаў, умацаванне турыстычнага патэнцыялу, дасягненне тэхналагічнай бяспекі і іншых прыярытэтаў праграмы-2030.
Важны напрамак пяцігодкі – будаўніцтва жылля, у тым ліку арэнднага. За 4 месяцы пабудавана ў паўтара раза больш арэндных квадратных метраў, чым за аналагічны перыяд мінулага года», – распавёў Юрый Чабатар.
Эфектыўна спрацавалі меры Ўрада ў рамках выканання вытворча-экспартнай праграмы.
Экспарт тавараў і паслуг у студзені – сакавіку 2026 года вырас на 14,6%. Пры гэтым плюсуем як па таварах, так і па паслугах. Захоўваецца трэнд на рост продажаў у краін «далёкай дугі»: у дзяржавы Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна – на 36,8%, Азіі – на 32,1%.

