Юрый Чабатар: выкарыстанне патэнцыялу маркетплейсаў будзе спрыяць прасоўванню айчыннай прадукцыі
19 жніўня 2025г. міністр эканомікі Юрый Чабатар і старшыня праўлення Банка развіцця Сяргей Сталярчук правялі рабочую сустрэчу з дырэктарам ТАА «ИМВБРБ» (Wildberries) Дзянісам Семянковым і дырэктарам дэпартамента рэалізацыі праектаў ТАА «РВБ» Юліяй Палятаевай.
Абмеркавалі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва ў мэтах фарміравання спрыяльнай экасістэмы для маштабавання і ўстойлівага развіцця малога бізнесу.
Асаблівая ўвага была ўдзелена павышэнню эфектыўнасці продажаў праз маркетплейс.
Прадстаўнікі расійскага боку прэзентавалі праект «Платформа росту», арыентаваны на вырашэнне гэтых задач.
Па выніках сустрэчы выпрацаваны падыходы па далейшым узаемадзеянні ў рамках рэалізацыі праекта, вызначэнні магчымасцей і механізмаў удзелу ў ім беларускіх вытворцаў.

