Юрый Чабатар: захаванне і эфектыўнае выкарыстанне лясных рэсурсаў-ключавая задача для ўстойлівага развіцця нашай эканомікі
З 11 па 31 кастрычніка па ўсёй краіне праходзіць рэспубліканская акцыя «Дай леcу новае жыццё». Міністэрства эканомікі традыцыйна прымае ў ёй удзел: сёння каманда ведамства на чале з міністрам Юрыем Чабатаром высаджвала саджанцы на тэрыторыі Капыльскага вопытнага лясгаса.
«Лес – неад'емная частка нацыянальнага брэнда Беларусі, найкаштоўнейшы экалагічны і эканамічны рэсурс. Сёння перад намі стаіць задача не толькі захаваць яго, але і забяспечыць рацыянальнае і высокаэфектыўнае выкарыстанне», – адзначыў Юрый Чабатар.
Міністр падкрэсліў, што ў новай пяцігодцы працягнецца рэалізацыя інвестыцыйных праектаў, накіраваных на глыбокую перапрацоўку драўніны, выпуск прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю, развіццё экалагічнага турызму.
«Мы бачым значны патэнцыял у стварэнні сучасных вытворчасцяў-ад мэблі і будаўнічых матэрыялаў да біяпрэпаратаў і экалагічнай упакоўкі. Акрамя таго, нашы бязмежныя лясы адкрываюць шырокія магчымасці для развіцця экатурызму. Унікальныя маршруты, аздараўленчыя праграмы, культурныя ініцыятывы – усё гэта спрыяе развіццю эканомікі рэгіёнаў і, вядома ж, умацаванню пазітыўнага іміджу нашай краіны як дзяржавы, якая беражліва і разумна распараджаецца сваімі прыроднымі багаццямі», – сказаў Юрый Чабатар.

