Канстанцін Барауля: у Магілёўскай вобласці назіраецца тэндэнцыя да паляпшэння фінансавага стану камунальных прадпрыемстваў
27/10
Пра гэта заявіў начальнік Магілёўскага тэрытарыяльнага аддзела санацыі і банкруцтва, каментуючы вынікі першага паўгоддзя 2025-га ў арганізацыях рэгіёну.
У студзені-чэрвені ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць камунальных арганізацый, якія патрабуюць аздараўлення, зменшылася на 1,7%.
Лепшых паказчыкаў удалося дасягнуць у будаўнічай галіны: колькасць праблемных арганізацый скарацілася больш чым на 10%. У якасці прыкладу паспяховай работы камунальных будаўнічых прадпрыемстваў адзначаны Глуская ПМК №249 і Крычаўская ПМК № 264.
«Своечасовае прыняцце мер аздараўлення пазітыўна ўплывае на вынікі дзейнасці арганізацый, якія сутыкнуліся з часовымі цяжкасцямі», – адзначыў Канстанцін Барауля.

