Галоўная / Навiны

Кіраўнікі прампрадпрыемстваў чакаюць павелічэння попыту на сваю прадукцыю і роста аб'ёмаў вытворчасці

28/07

Пра гэта сведчаць вынікі кан'юнктурнага апытання, праведзенага НДЭІ Мінэканомікі ў ліпені бягучага года.

Паводле даследавання, 72% кіраўнікоў паведамляюць аб павышэнні альбо захаванні аб'ёмаў выпуску, 76% рэспандэнтаў адзначаюць рост альбо стабільную дынаміку попыту.

Істотна павялічылася доля адказаў аб скарачэнні запасаў гатовай прадукцыі – да 35%.

Сярэдні перыяд забяспечанасці замовамі застаўся нязменным – 2,9 месяца.

Большасць удзельнікаў даследавання паказала на захаванне бягучага ўзроўню занятасці: пра рост колькасці работнікаў паведаміла 11% апытаных.

Прагнозная ацэнка інвестыцыйнай актыўнасці застаецца станоўчай. Яе рост у бліжэйшыя тры месяцы плануюць 19% кіраўнікоў, 72% – захаванне бягучага ўзроўню. Сярод ключавых напрамкаў выкарыстання капіталу лідзіруюць абнаўленне (74%) і пашырэнне (34%) вытворчых магутнасцяў. У рэсурсазберажэнне і зніжэнне працоўных выдаткаў інвеставалі 20% і 16% кампаній адпаведна.

У кароткатэрміновай перспектыве больш за палову топ-мэнэджараў мяркуюць, што бягучая дынаміка попыту захаваецца, яшчэ 35% рэспандэнтаў прагназуюць яго рост. Нарошчванне аб'ёмаў вытворчасці плануюць 36% кіраўнікоў прадпрыемстваў, 19% – павелічэнне колькасці работнікаў.