Галоўная / Навiны

Кірыл Машарскі: ГКС пры Мінэканомікі-правераная часам пляцоўка для канструктыўнага дыялогу ў фармаце «улада-бізнес»

24/09

24 верасня 2025г., пад старшынствам намесніка міністра эканомікі Кірыла Машарскага адбылося пашыранае пасяджэнне Рабочай групы па пытаннях дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў пры грамадска-кансультатыўным (экспертным) Савеце па развіцці прадпрымальніцтва пры Мінэканомікі.

Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі Мінэканомікі, МАРГ, МПЗ, Мінфіна, а таксама кіраўнікі аб'яднанняў індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць гандаль на рынках у рэгіёнах.

Парадак дня пасяджэння ўключаў два асноўныя пытанні: цэнаўтварэнне на імпартныя тавары (у рамках пастановы №713) і дакументальнае пацвярджэнне набыцця тавараў легпрама за межамі краіны.

Падчас канструктыўнага дыялогу бізнесу і дзяржорганаў выпрацаваны ўзгодненыя рашэнні па парадку дня. Усе ўзнятыя пытанні і прапановы будуць адлюстраваны ў пратаколе пасяджэння Рабочай групы – з ім можна будзе азнаёміцца на сайце Мінэканомікі.