Галоўная / Навiны

Лічбы і факты: інвестыцыйныя планы на 2026-ы прадугледжваюць рэалізацыю больш за 600 праектаў на 10 млрд рублёў

12/11

Інвеставанне ў рэальны сектар з'яўляецца найважнейшай умовай павышэння канкурэнтаздольнасці рэгіёнаў і эканомікі ў цэлым.

Значнага ўкладу ў развіццё рэгіёнаў у 2026 годзе чакаем ад працягу рэалізацыі імпартазамяшчальных праектаў і ініцыятывы «Адзін раён–адзін праект». Да канца года плануецца завяршэнне 50 праектаў, з'явіцца 1,5 тыс. новых працоўных месцаў. 

Актыўна набірае абароты «Рэгіянальная ініцыятыва»: прадугледжваецца рэалізацыя парадку 120 праектаў на суму 1,7 млрд рублёў, 50 з іх завершаць да канца года.

 У цэлым, у 2026-м плануецца завяршэнне 230 камерцыйных праектаў і стварэнне каля 2,7 тыс.новых працоўных месцаў.