Галоўная / Навiны

Лічбы і факты: каля 470 праектаў сталі часткай пула «рэгіянальнай ініцыятывы»

25/09

Механізм падтрымкі інвестпраектаў пад парасонавым брэндам «Рэгіянальная ініцыятыва» шырока запатрабаваны бізнесам.

Па стане на 1 верасня 2026 г.у яе пералік уключана каля 470 праектаў агульным коштам 9,4 млрд рублёў. Аб'ём інвестыцый на 2026 год – каля 2,6 млрд рублёў. Кожная трэцяя бізнес-ідэя атрымала фінансаванне банкаў і перайшла ў стадыю рэалізацыі.

Галіновая структура партфеля адлюстроўвае прыярытэты развіцця: дамінуюць вытворчыя напрамкі – выпуск будматэрыялаў, машын і абсталявання, дрэваапрацоўка, харчовая, цэлюлозна-папяровая і хімічная прамысловасць. Актыўна падтрымліваецца і развіццё турыстычнай інфраструктуры: у гэтай катэгорыі больш за 150 праектаў.

Ужо ёсць першыя практычныя вынікі: рэалізавана 20 праектаў. Створаны новыя вытворчасці прадуктаў харчавання, прадукцыі хімічнай, машынабудаўнічай, дрэваапрацоўчай галін, электраабсталявання, а таксама 50 рабочых месцаў.