Галоўная / Навiны

Лічбы і факты: кіраўнікі прадпрыемстваў чакаюць павелічэння аб'ёмаў вытворчасці

30/09

Пра гэта сведчаць вынікі кан'юнктурнага апытання, праведзенага ў верасні НДЭІ Мінэканомікі.

Каля 2/3 апытаных паведамляюць аб захаванні альбо павелічэнні аб'ёмаў выпуску і попыту на сваю прадукцыю.

 Захоўваецца трэнд на зніжэнне складскіх запасаў: кожны трэці ўдзельнік даследавання інфармаваў аб іх скарачэнні.

Сярэдні перыяд забяспечанасці замовамі (3,1 месяца) і каэфіцыент загрузкі вытворчых магутнасцяў (69%) у верасні засталіся нязменнымі.

Каля 75% рэспандэнтаў адзначылі захаванне ранейшага цэнавага ўзроўню на свае тавары і бягучай колькасці занятых.

Прагнозная ацэнка інвестыцыйнай актыўнасці дадатная. Яе рост у бліжэйшыя тры месяцы плануюць 23% кіраўнікоў, 68% - захаванне бягучага ўзроўню. Сярод ключавых напрамкаў выкарыстання капіталу лідзіруюць абнаўленне (77%) і пашырэнне (37%) вытворчых магутнасцяў. У рэсурсазберажэнне і зніжэнне працоўных выдаткаў інвеставалі 17% прадпрыемстваў.

У кароткатэрміновай перспектыве топ-менеджэры чакаюць павелічэння аб'ёмаў вытворчасці і захавання бягучага ўзроўню занятасці.