Лічбы і факты: кіраўнікі прадпрыемстваў плануюць рост аб'ёмаў вытворчасці і павышэнне попыту на сваю прадукцыю
Пра гэта сведчаць вынікі кан'юнктурнага апытання, праведзенага ў жніўні 2025 г.НДЭІ Мінэканомікі.
Аб станоўчай дынаміцы выпуску альбо захаванні яго ўзроўню паведаміла 66% топ-менеджараў, 3/4 апытаных канстатавалі рост альбо захаванне попыту на сваю прадукцыю.
Застаецца на ранейшым узроўні каэфіцыент загрузкі вытворчых магутнасцяў у сярэднім па прамысловасці (69%) і сярэдні перыяд забяспечанасці прадпрыемстваў замовамі (3 месяцы).
У жніўні актывізавалася скарачэнне запасаў гатовай прадукцыі. Доля адказаў аб іх зніжэнні склала 38%.
Вынікі апытання сведчаць аб устойлівым трэндзе на актыўнае інвеставанне прадпрыемствамі ў сваё развіццё: яго рост у бліжэйшыя 3 месяцы плануе кожны чацвёрты кіраўнік. Сярод напрамкаў выкарыстання капіталу лідзіруюць абнаўленне (75%) і пашырэнне (34%) вытворчых магутнасцяў. Для 22% прамысловых прадпрыемстваў значным было пытанне інвеставання ў рэсурсазберажэнне. У зніжэнне працоўных выдаткаў ўкладвалі 18% кампаній.
Прагнозная ацэнка змянення агульнага эканамічнага становішча на найбліжэйшы месяц застаецца пазітыўнай. Большасць кіраўнікоў чакаюць павелічэнне альбо захаванне попыту на выпускаемую прадукцыю (89%) і аб'ёмаў яе вытворчасці (84%), траціна рэспандэнтаў – рост прыбытку.