Галоўная / Навiны

Лічбы і факты: кіраўнікі прампрадпрыемстваў чакаюць павелічэння аб'ёмаў вытворчасці і прыбытку

29/09

Пра гэта сведчаць вынікі кан'юнктурнага апытання, праведзенага НДЭІ Мінэканомікі ў верасні бягучага года.

Паводле даследавання, 68% кіраўнікоў паведамляюць аб павышэнні альбо захаванні аб'ёмаў выпуску, 73% рэспандэнтаў адзначаюць рост альбо стабільную дынаміку попыту.

Узровень загрузкі вытворчых магутнасцяў у сярэднім па прамысловасці складае 69%. Сярэдні перыяд забяспечанасці замовамі застаўся на ўзроўні 2,9 месяца.

Каля 35% удзельнікаў даследавання адзначылі трэнд на скарачэнне складскіх запасаў.

Большасць апытаных (73 %) адзначаюць захаванне колькасці занятых на прадпрыемствах, 13 % – яе павелічэнне.

Прагнозная ацэнка інвестыцыйнай актыўнасці застаецца станоўчай. Яе рост у бліжэйшыя тры месяцы плануюць 20% кіраўнікоў, 70% – захаванне бягучай дынамікі. Сярод напрамкаў выкарыстання капіталу лідзіруюць абнаўленне (76%) і пашырэнне (33%) вытворчых магутнасцяў. У рэсурсазберажэнне і зніжэнне працоўных выдаткаў інвеставалі 20% і 16% кампаній адпаведна.

У кароткатэрміновай перспектыве амаль палова топ-мэнэджараў мяркуе, што бягучы ўзровень попыту захаваецца, траціна апытаных прагназуюць яго рост. Захаванне аб'ёмаў прамысловай вытворчасці плануюць 46% рэспандэнтаў, павелічэнне выпуску прадукцыі - 36% кіраўнікоў кампаній, 34% – рост прыбытку.